Акцэнт на выбары Прэзідэнта. Дэпутаты розных узроўняў правялі сустрэчу з працоўным калектывам Дэмбраўскай СШ

 

Нядаўна адбылася сустрэча дэпутатаў з працоўным калектывам Дэмбраўскай сярэдняй школы. Удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк, дэпутат Гродзенскага абласнога і Шчучынскага раённага Саветаў дэпутатаў Вольга Патапчык і старшыня Дэмбраўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Жогла.

 

Падчас сустрэчы прысутныя абмеркавалі галоўную падзею бягучай інфармацыйнай павесткі – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Акцэнт быў зроблены на прававых аспектах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таксама ў сваіх выступах спікеры расказалі пра галоўныя этапы бягучай электаральнай кампаніі.

 



 

Зараз праводзіцца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, які працягнецца да 6 снежня. Да 11 снежня будуць утвораны ўчасткі для галасавання як на тэрыторыі нашага раёна, так і ўсёй рэспублікі. Да 26 снежня арганізуюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. З 25 па 31 снежня адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а з 1 па 25 студзеня 2025 года пройдзе перыяд перадвыбарнай агітацыі.

 

Акрамя таго, дэпутаты сустрэліся з вучнямі старэйшых класаў Дэмбраўскай СШ у рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”. Чарговыя заняткі ШАГ былі прысвечаны дзейнасці грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Падчас сустрэчы школьнікі паўдзельнічалі ў віктарыне, узгадалі гісторыю ўтварэння гэтай моладзевай арганізацыі краіны і разгледзелі асноўныя кірункі яе дзейнасці. У сваю чаргу дэпутаты расказалі дзецям аб сваёй моладосці і паразважалі аб пераемнасці паміж камсамолам і БРСМ.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!