6 сакавіка ў раённым цэнтры адбудзецца свята “Масленіца”. У Шчучыне святочная пляцоўка разгорнецца на плошчы Свабоды

 

Масленічныя гулянні ў раённым цэнтры пройдуць у нядзелю. У Шчучыне святочная пляцоўка разгорнецца на плошчы Свабоды.

 

З раніцы па цэнтральнай плошчы горада будуць хадзіць карабейнікі, прадаваць рамесленую прадукцыю і масленічныя латарэйныя білеты. Будзе арганізавана работа дзіцячых атракцыёнаў, дзіцячай і спартыўнай пляцовак. Падчас свята будзе арганізавана частаванне гледачоў масленічнымі блінамі, булкамі, квасам. У праграме і правядзенне конкурсаў : “Блін, блінок, у раток скок”,  “Гіра”, атракцыёна “Масленічны слуп”.

 

З 12.20 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне. Кульмінацыяй свята стануць "Праводзіны зімы" з перадачай Вясне ключа і зерня і спальваннем пудзіла Масленіцы.

 

Пасля спальвання масленічнага пудзіла адбудзецца вялікі масленічны карагод на плошчы з усімі героямі свята і гледачамі. Свята прадоўжыць выступленне артыстаў народнага ансамбля музыкі і песні “Весялуха” Зельвенскага РЦК і НТ.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!