Бліны, “Масленічны слуп” і казачны аўтапарад. Сёння на плошчы Свабоды ў Шчучыне пройдзе традыцыйнае народнае свята “Масленіца”

Усіх, хто ўжо стаміўся ад халоднай зімы, запрашаем на святкаванне Масленіцы. У нядзелю, 22 лютага, плошча Свабоды ў Шчучыне ператворыцца ў месца прыцягнення для ўсіх, хто хоча весела праводзіць зіму і сустрэць вясну.
Падчас свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, святочны кірмаш і тэматычныя фотазоны, дэгустацыя масленічных страў. Усе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі конкурсаў і гледачамі тэатралізаванага прадстаўлення, паспрабаваць гарачых бліноў. У праграме свята -- правядзенне атракцыёна “Масленічны слуп”.

З 11.00 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне, кульмінацыяй якога стануць "Праводзіны зімы" са спальваннем пудзіла Масленіцы. Удзельнікаў свята таксама чакае казачны аўтапарад.
Завітайце на “Масленіцу” і пачніце вясну са святочным настроем!

Фота аўтара.
