5 якасцяў ідэальнай жанчыны вачыма мужчын

 

Ёсць жанчыны, у якіх заўсёды шмат прыхільнікаў. Ім не даводзіцца чакаць у тэлефона запрашэння ў кіно. Мужчыны самі бегаюць за імі з надзеяй атрымаць іх увагу і цікавасць. У чым іх сакрэт? Што ў iх асаблiвага? Бо часта справа зусім не ў вонкавых даных — прыгожая фігура і мілы тварык не гарантуюць стапрацэнтны поспех у адносінах. Што не кажы, знешнасць, безумоўна, мае значэнне. Бо менавіта дагледжанасць жанчыны правакуе мужчыну на знаёмства. Але вельмі часта можна назіраць, як побач з самымі зайздроснымі жаніхамі знаходзяцца партнёркі, гледзячы на якіх узнікае пытанне: што ж ён увогуле ў ёй знайшоў? Дык як стаць той жанчынай да якой ён адчувае эмацыянальную блізкасць i з якой хоча звязаць сваё жыццё?

 

Дайце яму магчымасць быць пераможцам. Мужчыны адчуваюць патрэбнасць у тым, каб абараняць і насіць на руках. Мужчыну важна адчуваць сваю незаменнасць, быць моцным, клапаціцца. Дык дайце яму гэтую магчымасць. Няхай пакажа на што ён здольны. Часцей звяртайцеся па дапамогу, падтрымкай, райцеся. Для сталага мужчыны важны яго стан побач з жанчынай. Таму, маючы зносіны з партнёрам, не рабіце памылкі: ніколі не прыводзьце яму ў прыклад іншагах хлопца. Не выказвайце ў адрас іншых пахвалу, якую, напэўна, хацеў бы пачуць ваш партнёр. Не называйце іншых героямі. Магчыма, ваш хлопец яшчэ не заслужыў такіх захопленых слоў, але яму важна ведаць, што ў вашых вачах у яго няма канкурэнтаў.

 

Паважайце партнёра. Жанчынам патрэбны клопат, мужчыну неабходна павага, iм трэба, каб іх шанавалі. Адна з самых частых скаргаў мужчын — на непавагу да іх з боку жанчыны. Яны прызнаюцца, што гэта іх вельмі параніць. Калі партнёр адчувае непаавагу, ён адразу ж думае, што яго не кахаюць! Павага да каштоўнасцяў мужчыны — гэта павага непасрэдна да яго самога. Вы не абавязаны разбірацца ва ўсіх яго справах, але нават у сітуацыі канфлікту, не дазваляйце сабе адклікацца аб яго каштоўнасцях непаважліва. Наадварот, чым больш вы будзеце цікавіцца тым, што дорага хлопцу, тым мацней будуць вашы адносіны.

 

Глыбокая павага з боку жонкі можа натхніць нават няўпэўненага ў сабе мужчыну: дапаможа паверыць у сябе, матывуе рухацца наперад, раскрые у сабе новыя здольнасцi.

 

Будзьце пазітыўнай. Усмешка ўпрыгожвае жанчыну. Мужчынам лягчэй з тымі, хто разумее гумар i пазітыўна ставіцца да жыцця. Бо калі паўтараць, што ўсё дрэнна, тое жыццё сапраўды стане невыносным, а калі заўважаць добрае, то і партнёр паверыць, што яго шлюб атрымаўся. Гэта не значыць, што ў вас не можа быць дрэннага настрою, проста не трэба быць таксічнай і тым самым атручваць сваім станам жыццё іншых. 

 

Жанчына з пачуццём гумару не пакіне абыякавым ніводнага мужчыну. Бо з такой партнёркай не засумуеш. Безумоўна, яна стане цікавым суразмоўцам і лепшым сябрам.

 

Навучыцеся слухаць партнёра. Жанчына, якая ўмее слухаць, найбольш прывабная для мужчын! Старайцеся менш казаць, а больш слухаць. Многія жанчыны зусім не ўмеюць слухаць, увесь час перабіваюць, бо любяць гаварыць, даваць парады і крытыкаваць. Уважлiва слухаючы, вы паказваеце сваю павагу да партнёра. Вы не толькі слухаеце, але заўважаеце ўсе нюансы ў паводзінах чалавека. Акрамя таго, ўменне слухаць моцна абвастрае інтуіцыю, вы навучыцеся адчуваць свайго мужчыну. Вы зможаце значна лепш зразумець, што для яго важна, якія ў яго мэты, мары. Ці палепшацца вашы адносіны, калі вы асвоіце гэты навык? Несумненна!

 

 

Адкрыта кажыце пра свае жаданні і прэтэнзіі. Не падабаецца нешта, непрыемна, для вас непрымальна, скажыце пра гэта адразу! Калі вы прамаўчалі дзеля таго, каб не сапсаваць адносіны, вы ўжо сябе здраджваеце. Крыўды атручваюць. Нявыказаныя прэтэнзіі, назапашваючыся могуць сапсаваць нават самыя моцныя пачуцці. Галоўнае правільна казаць аб сваёй незадаволенасці. Напрыклад, у пачатку і ў канцы свайго звароту кажыце нешта пазітыўнае, прыемнае (камплімент). Потым раскажыце ў добразычлівай форме тое, чым вы незадаволены, тое, што вас не задавальняе. «Не размаўляй са мной у такім тоне. Мне вельмі некамфортна з-за гэтага. Я б хацела, каб у нашых адносінах прысутнічала гармонія і разуменне. Упэўнена, ты жадаеш таго ж. Дзякуй, што выслухаў мяне». Пасля такіх слоў любы адэкватны чалавек зразумее вас. Паспрабуйце, вы пераканаецеся, якім фантастычным чынам гэта працуе. Ваша задача — падбіраць правільныя словы і знаходзіцца ў жаночым стане.

 

Выявіце жаноцкасць. Жаноцкасць — гэта стан. Будзьце мілай, вясёлай, непасрэднай, шчырай, далікатнай і перш за ўсё — самой сабой. Бо мужчыны скануюць стан і імгненна разумеюць, хто перад імі. Чым грубейшая вы ўнутры — тым мацней гэта відаць звонку. Паважліва стаўцеся да людзей, не крытыкуйце, выпраменьвайце абаянне і дабрыню. Знаходзячыся ў жаночым стане, вы будзеце мець бязмежную ўладу над мужчынам. Вам не трэба будзе казаць: «Ты павінен»! Ён сам усё вам аддасць, нават не разумеючы, што вы такога з ім зрабілі. Калі вы ўплываеце па-жаночаму, партнёр уключаецца як мужчына і дзеля вас гатовы згарнуць горы. 

 

Не спрабуйце кантраляваць партнёра 24/7. Нават ваш муж не належыць вам непадзельна, ён мае поўнае права на асабістую прастору.

 

Будзьце асобай. Каштоўнасцю для мужчыны можа стаць толькі тая жанчына, якая ўпэўнена ў сабе. Валодайце асабiстымi прынцыпамі, сваім меркаваннем і характарам. Мужчынам падабаюцца жанчыны, якія самастойныя ў сваіх поглядах, планах, прыняцці рашэнняў. Жанчына, якая не баіцца быць сабой і ганарыцца сваімі дасягненнямі, прыцягвае як магніт. У яе заўсёды ёсць свой пункт гледжання, і яна не ніколі не баіцца яго выказаць. Бо наяўнасць уласнай пазіцыі заўсёды інтрыгуе. Яна ні пры якіх абставінах не дазволіць абыходзіцца з сабой непаважліва. Ёй няма неабходнасці падладжвацца пад іншых, бо ў яе адсутнічае запатрабаванне ў чужой ухвале і адзнацы, яна ўжо даўно пра сябе ўсё ведае. Першым чынам яна паважае сябе і свае пачуцці. Менавiта такія жанчыны, як правіла, шчаслівыя ў асабістым жыцці. Справа ў тым, што яны ўмеюць выбіраць мужчын, якія па заслугах ацэняць іх, пакахаюць і будуць ставіцца, як да самай вялікай каштоўнасці свайго жыцця.

Як нi круцi, для таго, каб падабацца мужчынам, першым чынам, важна быць самой сабой. Толькі так можна сустрэць чалавека, які пакахае не выдуманы ідэал, а рэальную жанчыну — такую, якая вы ёсць! Жадаеце падабацца мужчынам — клапаціцеся пра сябе, сваёй прыгажосці і сваім стане! Таму не мяняйце партнёра — развівайце сябе!

 

 

ЗВЯЗДА

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!