Тайскі бокс па-шчучынску
Создано Александр Касперчук 18.04.2017 в 14:50Пасля шматлікіх перамог у Беларусі, нашы байцы шукаюць спонсараў, каб паехаць на чэмпіянат свету ў Тайланд
Чатыры залатых, адзін сярэбраны і два бронзавых медалі прывезлі шчучынскія байцы з Магілёва, дзе нядаўна праходзіла першынство Беларусі па тайскім боксе, у якім прынялі ўдзел звыш 300 спартсменаў з розных куточкаў краіны.