Жніво – справа сямейная
Создано Александр Касперчук 08.08.2017 в 17:07Так лічаць камбайнер СВУ “Пратасаўшчына” Анатолій Мікалаевіч Ляўкевіч і яго сын Аляксандр, якія ўжо чацвёрты год запар разам убіраюць хлебную ніву. Нават на адным з самых “бывалых” у гаспадарцы камбайнаў яны па даных на 8 жніўня намалацілі рэкордныя 424 тоны зерня і выйшлі ў лідары жніва ў сельгаспрадпрыемстве.