Куры англійскія, а яйкі – беларускія
Создано Александр Касперчук 02.12.2018 в 7:55ААТ “Шчучынская птушкафабрыка” – адзінае прадпрыемства ў рэспубліцы, якое займаецца вырошчваннем кур амерыканскага кроса Хай-Лайн. Сёлета за 10 месяцаў тут вывелі 2,1 мільёна куранят. Валавая вытворчасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала 111,1%. Яек атрымана 23 мільёны, з якіх 65% – гэта яйкі першай, адборнай і вышэйшай катэгорый.