Як захаваць гісторыка-культурную спадчыну раёна, абмеркавалі падчас выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў
Создано Сергей Касперчук 19.09.2018 в 16:39Правядзенне выязных сесій раённага Савета дэпутатаў практыкуецца ўжо не першы год. Такая форма работы спрыяе больш глыбокаму асэнсаванню пытанняў, якія выносяцца на парадак дня. Мяркуючы па назве тэмы - Аб прымаемых мерах ў Шчучынскім раёне па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны - з гэтым цяжка не пагадзіцца. Адна справа расказваць пра аб'екты, другая - пабываць на іх.