Народ і ўлада: зваротная сувязь
Создано Татьяна Полубятко 20.06.2018 в 11:13Вуліца Лясная ў пасёлку Жалудок знаходзіцца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. Людзі, якія тут жывуць, стараюцца ўласнымі сіламі, па іх словах, падтрымліваць парадак ля дамоў і ў наваколлі. Між тым ёсць у іх і просьбы да ўлады – абуладкаваць стаянку для аўтатранспарту і дзіцячую пляцоўку, знесці старыя і засохлыя дрэвы.