Як мы пад Літвой пана Матыля шукалі
Создано Анна Каспер 04.05.2017 в 12:02Рубрыку “Вёскі і вёсачкі” нашы чытачы добра памятаюць з даўніх часоў. Тады карэспандэнты газеты бралі пілігрымскі рукзак на плечы і трымалі маршрут у самыя аддаленыя куточкі нашай Шчучыншчыны, каб даведацца, як жывуць простыя людзі, якія традыцыі захоўваюць з пакалення ў пакаленне. Мы вырашылі не здраджваць добрай традыцыі і аднавіць рубрыку “Вёскі і вёсачкі”.