Шчучыншчына рыхтуецца сустрэць Вялікдзень
Создано Анна Каспер 14.04.2017 в 17:02На мінулым тыдні на цэнтральнай плошчы горада Шчучына прайшоў “Велікодны кірмаш”. Зараз у горадзе працуюць выставы. Адна з іх з’явілася дзякуючы творчай задумцы Шчучынскага РК ГА "БРСМ" і аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама. Гэтаму паспрыяў конкурс "Велікодны куліч". Выстава праходзіць у Палацы творчасці дзяцей і моладзі і адкрыта для наведвальнікаў.