“Цёплыя” людзі з “зімовымі” прозвішчамі
Создано Татьяна Полубятко 31.12.2017 в 14:09На календары снежань. І хаця прырода настойліва дэманструе свавольны і зусім не суровы характар, але ж гэта толькі першы месяц зімы, а яна, матухна, трэба думаць, сваё снежнае і лядовае права яшчэ дакажа. Дарэчы, на Шчучыншчыне ёсць цэлая “калекцыя” прозвішчаў, у аснове якіх менавіта “зімовая” лексіка. Людзі, якія іх носяць, жывуць, працуюць, гадуюць унукаў, будуюць планы.