З цяплом у кожны дом
Создано Александр Касперчук 16.10.2017 в 8:43Каб забяспечыць цяплом і гарачай вадой жыхароў былога ваеннага гарадка, кацельная па вуліцы Астроўскага дзейнічае круглыя суткі. Тут усталяваны два катлы магутнасцю тры кілаваты кожны. Яны працуюць на мясцовых відах паліва і награваюць 300 метраў кубічных вады. Пры дапамозе спецыяльных помпаў цепланасіцель цыркулюе па трубах, трапляе ў батарэі і абагравае кватэры гараджан.