У меліяратараў з’явіўся свой шынамантаж
Создано Анна Каспер 05.06.2017 в 16:37Шчучынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм вось ужо 50 гадоў займаецца паляпшэннем зямель. Цяпер спецыялісты шчыруюць на рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на аб’ектах ААТ “Васілішкі”, СВУ “Пратасаўшчына”, ААТ “Агра-ГЖС”, уносяць свой уклад у будаўніцтва Астравецкай АЭС. Сваё прафесійнае свята працаўнікі Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм сустракаюць з добрым настроем.