Жалудок – турыстычная Мекка
Создано Татьяна Ступакевич 06.12.2017 в 7:34Напэўна, няма на Шчучыншчыне, а, магчыма, і на тэрыторыі ўсёй вобласці міні-рэгіёна, дзе б ажыццяўлялася такая колькасць міжнародных праектаў, як у Жалудку. Аднойчы тут усур’ёз узяліся за рэалізацыю стратэгіі ўстойлівага развіцця “Мясцовая павестка на ХХІ стагоддзе” і за паўтара дзясятка год дабіліся на сваёй тэрыторыі значных змен.