“Асядлаць” матацыкл і справіцца з “фурай”, а таксама навучыцца кіраваць легкавым і грузавым аўтамабілямі можна ў РАС ДТСААФ
Создано Александр Касперчук 28.09.2018 в 16:31Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту размяняла ўжо дзявяты дзясятак з дня свайго ўтварэння, аднак па-ранейшаму адыгрывае важную ролю ў жыцці грамадства. У раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ штогод паспяхова асвойваюць прафесію вадзіцеля каля 200 жыхароў Шчучыншчыны. А сёлета ўпершыню, акрамя катэгорый “B”, “C” і “E”, тут можна атрымаць і катэгорыю “А”.