Галавічпольская сярэдняя школа

З любоўю да роднай мовы. Даведаліся, як жыве і даследуецца беларуская мова ў Галавічпольскай сярэдняй школе

 

Мова – душа народа. Ні для каго не сакрэт, што сённяшні стан беларускай мовы ў нашым грамадстве далёкі ад ідэалу, таму вельмі важна надаваць вялікую ўвагу адукацыі дзяцей на роднай мове. Так лічыць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галавічпольскай сярэдняй школы Святлана Леанідаўна Антухевіч, якая любіць родную мову ўсім сэрцам і перадае гэтую любоў сваім вучням.