Фестываль квета

Жалудок запрашае гасцей. 14 жніўня ў гарадскім пасёлку пройдзе традыцыйнае свята - Фестываль кветак

 

У гэты раз яно прысвечана Году гістарычнай памяці.

 

У пятнаццаты раз на адкрытай пляцоўцы па вуліцы 17 Верасня збяруцца аматары і знаўцы прыгажосці, прыроды і дызайну. Фларыстычныя кампазіцыі і неверагодныя букеты, майстар-класы ад народных майстроў, нацыянальная кухня – усё гэта для гасцей фестывалю.