Ушанавалі работнікаў СМІ

На мінулым тыдні ў Гродне ў абласным драматычным тэатры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная прафесійным святам – Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Ад імя кіраўніцтва вобласці прысутных павіншаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. 

Ён падкрэсліў тую вялікую ролю, якую адыгрываюць СМІ ў нашым грамадстве, выказаў словы ўдзячнасці за вернасць прафесіі, высокую меру адказнасці за кожнае напісанае слова. Сёння інфармацыйнае поле Гродзеншчыны прадстаўлена амаль сотняй сродкаў масавай інфармацыі, 62 з іх – друкаваныя выданні і 33 электронныя СМІ. Менавіта ў Прынеманскім краі створаны і паспяхова дзейнічае першы ў краіне медыйны кластар, адбылася прэзентацыя цікавага праекта “Учора і сёння”. 

Дзякуючы прафесіяналізму, крэатыўнасці ідэй, жаданню дынамічна развівацца і крочыць у нагу з часам сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны штогод дасягаюць новых перамог. Гэта паказаў і прэстыжны конкурс “Залатая ліцера”, і тыя шматлікія мерапрыемствы, якія нядаўна праходзілі ў рамках выстаўкі “СМІ ў Беларусі”. Што тычыцца нашага выдання, то рэдакцыя газеты “Дзянніца” ў гэтыя святочныя майскія дні ўзнагароджана дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялога ў нашай краіне і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. 
Лепшым з лепшых на ўрачыстасці ў Гродне таксама было ўручана нямала ўзнагарод. За шматгадовую плённую працу на ніве журналістыкі ўдастоена Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама наша калега – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Дзянніца” Таццяна Палубятка.
Асобыя словы ўдзячнасці на свяце гучалі ў адрас ветэранаў прэсы, якія прысвяцілі сваё жыццё друкаванаму слову і эфіру. Вядучыя ўрачыстасці не абышлі і тэму 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 
А якое свята без песень? Прысутных у зале прадстаўнікоў рэдакцый вобласці парадавалі сваёй творчасцю такія знакамітыя творчыя калектывы, як “Белыя росы”, “Гарадзенскія карункі”, “Рада”, маладыя артысты – навучэнцы Гродзенскага каледжа мастацтваў. 
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)