Дарослыя – дзецям. На Шчучыншчыне завяршыла сваё шэсце дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

За перыяд яе правядзення ніводнае дзіця не засталося без увагі, а дзеткі-інваліды, хлопчыкі і дзяўчынкі, у якіх па волі лёсу не стала бацькоў, у гэтыя святочныя дні былі акружаны асаблівым клопатам і ўвагай.

Для маленькіх жыхароў нашага раёна ладзіліся ранішнікі, навагоднія святы, самыя розныя цікавыя мерапрыемствы. Дарослыя пастараліся зрабіць усё магчымае, каб дзетвара не сумавала, а крэатыўна адпачывала.

– Падчас навагодніх свят рабяты не толькі весяліліся і выдатна праводзілі час, – гаворыць загадчык сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Вольга Анатольеўна Янковіч. – Яны таксама атрымалі падарункі. На набыццё навагодніх падарункаў з раённага бюджэту было зрасходавана 3625 рублёў, а спонсарская дапамога склала 38371,79 рублёў.

Не засталіся ўбаку ад гэтай агульнай справы прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, сілавых структур, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Яны пабывалі на ранішніках і навагодніх святах і ўручылі дзецям падарункі.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота Ганны КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!