Грыбы “пад футрам” і суп з белых. Такія стравы маглі пакаштаваць удзельнікі “Свята грыбоў”, якое прайшло ў аг. Першамайск

Для вяскоўцаў свята стала сапраўднай аддушынай. Было ўсё: музыка, песні, танцы і смачныя стравы з грыбоў, якія падрыхтавалі арганізацыі Першамайскага сельсавета і простыя вяскоўцы.
Гаспадынькі здзіўлялі сваімі кулінарнымі шэдэўрамі. На сталах красаваліся і мачанка з грыбамі, і марынаваныя, і сушаныя белыя. Можна было не толькі пакаштаваць стравы, але і абмяняцца добрымі рэцэптамі. 
Тэатралізаваны паказ і вясёлыя гульні падарылі ўсім артысты Першамайскага Дома культуры. Добрымі песнямі парадавалі іх калегі з Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці і госці з Іўеўскага раёна. 
Пакуль дарослыя ацэньвалі выставы агародніны, садавіны, лекавых траў, дзеці бавалі час на гульнявых пляцоўках.
Свята скончылася, а грыбная пара працягваецца! 
Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!