Акцэнт – на пытанні занятасці

Сёння адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шчучынскага раёна.

У краіне даўно актыўна вядзецца работа па садзейнічанні занятасці насельніцтва, а сёлета пасля прыняцця Дэкрэта №1 яна атрымлівае новы імпульс, падкрэсліла старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі Ганна Станіславаўна Хвядзюк:

– Наша агульная задача – правядзенне эфектыўнай палітыкі занятасці, стымуляванне працоўнай занятасці, падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы, забеспячэнне легалізацыі дзейнасці, а таксама прыцягненне асоб, якія будуць вызначаны як не занятыя ў эканоміцы, да аплаты асобных расходаў.

Сярод напрамкаў работы камісіі – аказанне кансультатыўнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці. Пад яе кантролем будзе работа па інфармаванні грамадзян аб тым, што звесткі пра іх утрымліваюцца у базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, а таксама фарміраванне спіса працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з поўнай кампенсацыяй эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Камісія будзе таксама каардынаваць прафілактычную дзейнасць органаў і арганізацый, накіраваную на рэсацыялізацыю асоб з асацыяльным ладам жыцця. І не менш важны пласт – растлумачэнне грамадзянам сацыяльна-працоўных гарантый, якія прадстаўляе ім дзяржава, арыентацыя жыхароў раёна на ажыццяўленне легальнай дзейнасці.

Увесь спектр гэтых пытанняў адлюстраваны ў плане работы, які быў разгледжаны і зацверджаны на пасяджэнні, як і графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам і членамі камісіі.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!