вандроўка

Фестываль нацыянальных культур і не толькі. 5 прычын паехаць у Гродна на гэты ўік-энд

 

На самай справе паехаць у Гродна на гэтыя выхадныя можна па адной прычыне — тут, у каралеўскім горадзе, з 3 да 5 чэрвеня, будзе праходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Аднак, каб не засталося сумневаў, што свята варта наведаць, мы распавядзём аб самых цікавых рэчах, сведкамі якіх абавязкова трэба стаць.