Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Создано webredaktor_a 19.09.2021 в 9:04
АВЕН. Высокая працаздольнасць, прадпрымальнасць і ўпэўненасць у сабе дапамогуць дамагчыся поспеху. Праблемы, якія раней здаваліся невырашальнымі, распадуцца на шэраг дробных, і адолець іх будзе значна лягчэй. Добра было б успомніць і аднавіць ранейшыя сувязі і сустрэцца са старымі сябрамі. У нядзелю лепш не абмяркоўваць з блізкімі фінансавыя пытанні.

