Сынкавічы

Знакаміты Ганенскі кірмаш пачнецца фестывалем гістарычнай рэканструкцыі

 

Знакаміты Ганенскі кірмаш у Зэльве пачнецца 16 ліпеня фестывалем гістарычнай рэканструкцыі.

 

Сёлета брэндавае свята ўпершыню складаецца з трох фэстаў. У асобныя мерапрыемствы вылучаны яшчэ дзве лакацыі Ганенскага фестывалю. Гэта «Легендарныя эпохі» і духоўны фестываль у Сынкавічах. Святы пройдуць у ліпені, жніўні і верасні.