шчучынскія меліяратары

Кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі павіншаваў шчучынскіх меліяратараў з прафесійным святам і ўручыў перадавікам заслужаныя ўзнагароды

 

У мінулую нядзелю шчучынскія меліяратары адзначалі сваё прафесійнае свята. Павіншаваць работнікаў Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм з гэтай нагоды і ўручыць перадавікам заслужаныя ўзнагароды прыехалі старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Юрэвіч.