маладзёжны парламент

Рэканструкцыя падзей у партызанскай зямлянцы, працоўны дэсант ля помнікаў, рабіны памяці і чаяпіцце ў Доме паляўнічага… Даведаліся, чым запомніцца заключная выязная сесія маладзёжнага парламента

Хтосьці з вялікіх справядліва заўважыў: у ланцугу памяці ваенных гадоў не павінна быць слабога звяна – забыцця. Менавіта таму багаты сваёй гераічнай партызанскай гісторыяй орлеўскі край абраны для правядзення выязной сесіі маладзёжнага парламента, што дзейнічае пры Шчучынскім раённым Савеце дэпутатаў. Орлеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя С.П. Шупені вельмі гасцінна сустрэў юных парламентарыяў.