Мандарыны, смачны стол і салют. Як святкуюць Новы год у арміі?
Создано webredaktor_l 18.12.2022 в 10:33Перадсвяточная мітусня, агеньчыкі на вокнах, пах мандарынаў у паветры — усе чакаюць падзеі, ад якой зноў пачнецца адлік. Новага года чакаюць і тыя, хто носіць ваенны мундзір. Для людзей у пагонах свята на пасту — звычайная справа. Але, нягледзячы на шматзадачнасць, гэты дзень для іх таксама важны, як і для ўсіх, хто правядзе яго ў коле сям'і.