Жывы помнік гераізму продкаў. Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Шчучынскага лясгаса сумесна з кіраўніком раёна Аляксеем Садоўскім высадзілі “Алею памяці”
Создано Олег Шишловский 01.05.2024 в 14:18
Сёлета спаўняецца 80 гадоў з моманту вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маштабныя мерапрыемствы, канцэрты і памятныя акцыі праходзяць па ўсёй краіне, асабліва перад Днём Перамогі. Напярэдадні 9 Мая кіраўнік раёна Аляксей Садоўскі сумесна з работнікамі ДЛГУ “Шчучынскі лясгас” высадзілі на ўездзе ў Шчучын “Алею памяці”.