Ход – і ў “дамкі”
Создано Александр Касперчук 22.02.2020 в 8:25У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў традыцыйны турнір па рускіх шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адметна, што сёлета геаграфія спаборніцтваў значна пашырылася: пазмагацца за перамогу з гаспадарамі турніру прыехалі шашысты з Мастоўскага, Лідскага і Гродзенскага раёнаў.