Вуліца Першамайская прыгажэе на вачах
Создано Александр Касперчук 16.04.2020 в 15:12
Гэта адзначаюць усе шчучынцы, якія часта бываюць у цэнтры горада. І хоць у камунальнікаў, якія праводзяць тут добраўпарадкаванне, яшчэ шмат работы, станоўчыя перамены ўжо адчувальныя.
– Мы ставім каля пад’ездаў новыя бардзюры і пракладваем тратуарныя дарожкі для зручнасці пешаходаў, – гаворыць начальнік участка добраўпарадкавання РУП ЖКГ Дзмітрый Тадэвушавіч Місюк. – Паклапоцімся і аб аўтамабілістах: заасфальтуем па-новай увесь двор, зробім зручныя стаянкі для машын, а таксама ўезд і выезд з боку вуліцы Камсамолькай і паварот каля дома №51 па вуліцы Леніна. Упэўнены, калі закончым усе рамонтныя работы, жыхары вуліцы Першамайскай высока ацэняць створаную для іх прыгажосць і камфорт руху.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.