Дзень горада адзначылі шматлікімі ўзнагародамі. За адданасць сваёй працы і любімай Шчучыншчыне

 

Сёння святочныя мерапрыемствы ў Шчучыне працягваліся: гараджане і госці зноў сабраліся на плошчы Свабоды, каб адзначыць Дзень горада, галоўнай падзеяй якога стала ўзнагароджанне жыхароў  Шчучыншчыны, што любяць сваю зямлю, добрасумленнай працай і бязмежнай адданасцю сваёй справе робяць яе яшчэ больш моцнай.

 

Па традыцыі, кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі кветкі да помніка на брацкай магіле ў гарадскім скверы.

 

 

 У пачатку ўрачыстасці на сцэне адбыўся сапраўдны гістарычны баль-праменад у князёў Друцкіх-Любецкіх для тых, хто хацеў бачыць свой народ адукаваным і шмат зрабіў для росквіту сваёй зямлі. Яго ўдзельнікамі сталі акцёры ў вобразах Станіслава Баніфацыя Юндзіла, Казіміра Нарбута, Ігната Дамейкі, Алаіза Пашкевіч (Цёткі) і іншых вучоных і асветнікаў.

 

 

Зазірнуўшы ў мінулае, вяртаемся ў сучаснасць. На сцэне – старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі:

 

–  Паважаныя землякі! Шчыра вітаю прадстаўнікоў усіх працоўных калектываў, ветэранаў працы, ганаровых гасцей і хачу выказаць словы падзякі за тое, што мы заўсёды разам. Сёння наша краіна адзначае вялікае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, дзень, які ў нашай гістарычнай памяці стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці. Дзень народнага адзінства – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднай зямлі. У нас багатае гістарычнае мінулае, а будучыня залежыць ад кожнага з нас. Сёння Шчучыншчына ўпэўнена глядзіць у будучыню. Дзякуючы вашай працы мы ідзём да новых дасягненняў. Сучасная Рэспублікі Беларусь развіваецца сваім уласным шляхам, і сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная дзяржава. Дарагія землякі, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім, а нашаму любімаму гораду працвітання і багацця.  У адзінстве – наша сіла!

 

 

Аляксей Валянцінавіч уручыў высокія узнагароды, сярод якіх Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – урачу-неўролагу, загадчыцы неўралагічнага аддзялення Шчучынскай ЦРБ Галіне Вознай, Ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама – ветэрану працы Мікалаю Карповічу,  урачу-анколагу Шчучынскай ЦРБ Веры Алейнік і Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама – ветэрану працы Рычарду Бялячыцу.

 

 

Падчас урачыстасці ўзнагароды атрымалі і работнікі лесу, якія сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята.

 

 

З Днём народнага адзінства павіншавала жыхароў Шчучыншчыны старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. Разам з Аляксеем Садоўскім за плённую працу яны ўручылі памятныя знакі амаль трыццаці працаўнікам нашага раёна.

 

 

У гэты святочны дзень на сцэну паднімаліся і тыя, хто ніколі не лічыцца са сваім асабістым часам, актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці – лідары і актывісты грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў Шчучыншчыны. Падзякі Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта і Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі Васілій Жукоўскі, Юрый Пашук, Сяргей Каспярчук, Артур Місюк, Святлана Шанчук, Павел Галечын, Юлія Вароніна, Жанна Мецько, Генрых Юрэвіч, Галіна Вашчыла, Віталія Селівончык і Дзмітрый Чывіль.

 

У сваю чаргу лідары грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў таксама ўручылі ўзнагароды. Медаль "Заслужаны міратворац" дырэктару ААТ "Дэмбрава" Аляксандру Тулю ўручыў старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі Фонд Міру" Сяргей Каспярчук. Ганаровымі граматамі Шчучынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" узнагароджаны Святлана Габіс – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Васілішкі" і Раіса Туля – галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Дэмбрава". Былі адзначаны і іншыя актывісты.

 

 

У Дзень вялікага дзяржаўнага свята радасць урачыстасці з беларусамі прыехалі раздзяліць  госці з горада-пабраціма Гур'еўска Расійскай Федэрацыі дырэктар муніцыпальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гур'еўскі водаканал" Юрый Курносаў і начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і архітэктуры адміністрацыі Гур'еўскай муніцыпальнай акругі Ларыса Кулікова. Яна павіншавалі шчучынцаў са святам, зачыталі Прывітальны адрас і ўручылі яго старшыні Шчучынскага райвыканкама Аляксею Садоўскаму.

 

– Нас проста пакарыла гасціннасць шчучынцаў, – падзяліўся сваімі ўражаннямі Юрый Курносаў. – Вельмі спадабаўся Шчучын. Для нас было арганізавана многа экскурсій. Што ўразіла проста да глыбіні душы – адразу адчувалася, што ўсе, хто іх праводзіў, усёй душой любяць свой раён і свой горад. На жаль, было вельмі мала часу. Таму, спадзяюся, у мяне абавязкова атрымаецца падчас свайго водпуску прыехаць, каб бліжай пазнаёміцца са Шчучынскім раёнам і Беларуссю ўвогуле.

 

 

Так, нездарма наш народ характарызуюць як гасцінны, ветлівы і дружалюбны. Гэтыя якасці закладзены яшчэ папярэднімі пакаленнямі. Мы любім свой горад і сваю краіну! І ў гэтым – наша сіла!

 

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!