“Свята беларускіх гаспадынь”

У мiнулую суботу ў аграгарадку Дэмбрава прайшло “Свята беларускіх гаспадынь”. Удзел у iм прынялі Кацярына Сяргееўна Школьная, Дар’я Мікалаеўна Жураўская i Вольга Лявонцьеўна Акперава.

Гаспадынi спрабавалi свае здольнасцi ў розных конкурсах -- “Адгадай песню”, “Цудоўны клубочак”, “ Збяры ўзор” і іншых. Па выніках конкурсаў мы пабачылі, якія добрыя нашыя гаспадыні, працавітыя і кемлівыя.

А ўдзельнікі калектыва “Скарбоначка”, парадавалі гледачоў частушкамі, цудоўнымі песнямі і танцамі. Свята ўдалося на славу.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!