Зберажом гісторыю разам! Супрацоўнікі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі РЦКіНТ” збіраюць экспанаты для музейнага пакоя “Шчучынскія рамёствы”

 

 

Сёння шмат сабрана звестак і матэрыялаў аб традыцыях і рамёствах нашага краю. Шмат яшчэ застаецца нязведаным. Пакаленні змянюцца, але кожны чалавек мае сваю гісторыю, гісторыю сваіх продкаў, і вельмі шкада, калі яна знікае бясследна.

 

Супрацоўнікі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі РЦКіНТ” на працягу многіх гадоў збіралі матэрыял для адкрыцця музейнага пакоя “Шчучынскія рамёствы”, у якім захоўваюцца прадметы побыту 18-20 стагоддзяў: прылады працы, творчыя работы, адзенне і іншае.

 

 

У нашым раёне пражывала і пражывае многа таленавітых людзей. Хочацца спадзявацца, што нямала і тых, хто захоўвае памяць аб сваіх продках і іх жыцці. І сёння нам хочацца звярнуцца менавіта да такіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы нам захаваць нашу гісторыю і папоўніць яе. Калі ў вас захоўваюцца прадметы, якія расказваюць аб гісторыі, жыцці, побыце нашых продкаў, і вы можаце іх бескарысна перадаць у нашы фонды, чакаем вас!

 

 

Зразумела, што ёсць і тыя, хто не хоча раставацца з рэчамі, якія засталіся ім ад бабуль і дзядуляў як сямейная рэліквія. У такім выпадку будзем удзячны звесткам і фотаздымкам. І будзем рады вас сустрэць у нашым музейным пакоі “Шчучынскія рамёствы”, які знаходзіцца па адрасе: г. Шчучын, вул. Савецкая, 4, ДУК “Шчучынскі РЦКіНТ” (былы РДК). Тэл.: раб. 20833, маб. (33) 3495604, (29)7872026.

 

Вольга КАРАНКЕВІЧ, загадчык аддзела рамеснай дзейнасціі народнага мастацтва.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!