З сям'ёй і мора па калена. Фестываль “Сем’і за мір і стварэнне” прайшоў у Шчучыне

 

З дзіцячымі ўсмешкамі, цікавымі конкурсамі і прэзентацыяй сямейных традыцый у Шчучынскім раённым цэнтры культуры і  народнай творчасці прайшоў фестываль “Сем’і за мір і стварэнне”. Мерапрыемства прайшло Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і і сабрала ўдзельнікаў з розных населеных пунктаў нашага раёна.

 

З Васілішак прыехала сям’я Вількевічаў, ад Ляшчанкі ўдзел у мерапрыемстве ўзяло сямейства Мішкель, Астрыну прадставілі Кушнярэвічы, таксама на фестываль завітала сям’я Грыцко з Першамайска.

 

 

У фестывалі прынялі ўдзел ганаровыя госці: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Навіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вераніка Дысько, начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Ларыса Міхно, першы сакратар Шчучынскага раённага камітэта БРСМ Віталія Селівончык і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна Святлана Шанчук.

 

 

– Сям’я з’яўляецца адным з найважнейшых сімвалаў нашай дзяржавы, – адзначыў Андрэй Навіцкі. – Беларусь працягвае заставацца сацыяльна арыентаванай краінай. Сем’ям з дзецьмі даюцца дадатковыя льготы і гарантыі. Так, водпуск па доглядзе дзіця ва ўзросце да трох гадоў у нас адзін з самых працяглых у свеце. Хачу павіншаваць вас з надыходзячым Міжнародным днём сям’і, жадаю ўсім здароўя, дабрыні, поспеху і захавання сямейных каштоўнасцяў.

 

 

Праграма фестывалю была падзелена на некалькі частак. Так, на пачатку мерапрыемства для дзяцей быў арганізаваны майстар-клас “Падары ўсмешку маме”. Дзяўчынкі і хлопчыкі рабілі дэкаратыўныя вырабы, а тым часам іхнія бацькі ўзялі ўдзел у адкрытым дыялогу “Дыялог дзяржавы і сем’яў – шлях да міру і стварэння”. Падчас размовы Мамы і Таты пагутарылі аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях. Таксама жадаючыя маглі выказаць свае ідэі і задаць пытанні ганаровым гасцям. Таксама на фестывалі прысутныя знаёміліся з сямейнымі працоўнымі дынастыямі Шчучыншчыны.

 

 

Асноўную частку мерапрыемства заняла інтэлектуальная гульня, якая прайшла ў некалькі раўндаў. Удзельнікі адказвалі пытанні, працягвалі прыказкі, адгадвалі мелодыі і вырашалі задачы на логіку.

 

 

Напрыканцы сямейнага свята ўсе каманды былі адзначаны граматамі і падарункамі ад грамадскіх арганізацый раёна. Для жадаючых спецыялісты цэнтра культуры правялі экскурсіі па музейных пакоях установы.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!