З Новым годам!
Шаноўныя жыхары Шчучынскага раёна!
Няма на свеце больш радаснага, вясёлага і доўгачаканага свята, чым Новы год. У ім – нараджэнне мар, у ім – яднанне і вера. За некалькі гадзін да яго наступлення мы быццам зноў перажываем усё тое, што адбылося з намі ў адыходзячым годзе.
2021 год быў насычаны разнастайнымі падзеямі, быў удалым і адначасова напружаным. Развітваючыся з ім, хочацца выказаць сардэчную ўдзячнасць вам, дарагія шчучынцы, за плённую працу на карысць нашай дзяржавы. Жыхары раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Нам ёсць чым ганарыцца. Дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльным і бытавым абслугоўванні насельніцтва, адукацыі і культуры пераконваюць у гэтым. Дасылаем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто плённа шчыраваў дзеля таго, каб родны шчучынскі край заставаўся прыгожым, утульным і гасцінным кутком Беларусі.
Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года ад шчырага сэрца жадаем вам усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям, — шчасця, здароўя, узаемаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.
З Новым годам вас! З новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.