Хутка станем у карагод! На плошчы ў Шчучыне ўстанаўліваюць навагоднюю елку

 

Ну вось, не паспелі азірнуцца, як крыху больш чым праз месяц будзем сустракаць чарговы новы год. Час нясецца так хутка, нібы Дзед Мароз на сваіх чароўных санках. Але ўжо нават цяпер, у апошнія лістападаўскія дні, з’яўляецца прадчуванне цудоўнага свята і асаблівы святочны настрой.

 

А спрыяюць гэтаму прыемныя падрыхтоўчыя клопаты, якія пачаліся ўжо гэтымі днямі. На плошчы нашага горада ўжо праз некалькі дзён у поўнай сваёй красе заззяе прыгажуня-елка.

 

 

– Галоўную елку раёна плануем устанавіць да першага снежня, – расказвае старшы майстар Шчучынскага РУП ЖКГ Віктар Голец. – Яна, як і раней, складаецца з маленькіх ялінак, якіх на гэты раз нарыхтавана каля 400 штук. Традыцыйна па перыметры плошчы будуць устаноўлены домікі для арганізацыі перадсвяточнага гандлю. Уся плошча заззяе рознакаляровымі агеньчыкамі, а ў скверы будуць устаноўлены тэматычныя архітэктурныя формы.

 

 

Дарэчы, перадсвяточная атмасфера ўжо адчуваецца ў некаторых гандлёвых кропках горада – гандлёвыя залы ўпрыгожаны ялінкамі, шарамі і мішурой, а пакупнікам прапаноўваюцца навагоднія тавары.

 

Дзесьці з сярэдзіны снежня разам з рэспубліканскай акцыяй “Нашы дзеці” і ў нашым раёне стартуюць святочныя мерапрыемствы. Яны падораць многа радасці і пазітыва. Святы трэба сустракаць толькі з выдатным настроем!

 

 

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!