З цёплымі словамі і падтрымкай да ветэрана

На днях намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Іванавіч Навіцкі, дырэктар Шчучынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Уладзіміраўна Шанчук, а таксама прадстаўнік раённага вузла паштовай сувязі старшы інструктар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Святлана Іосіфаўна Будзіловіч пабывалі ў тэрапеўтычным аддзяленні Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Місія ў іх была не зусім звычайная. Яны не толькі праведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веру Рыгораўну Маславу, якая трапіла ў бальніцу па прычыне дрэннага самаадчування, але і ўручылі ёй матэрыяльную дапамогу ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №118 ад 28 сакавіка 2019 года нашым раёне аднаразовая матэрыяльная дапамога была выплачана 43 жыхарам на агульную суму 31800,00 рублёў, у тым ліку і ўсім ветэранам  Вялікай Айчыннай вайны, – патлумачыў Андрэй Іванавіч. –  Паколькі Вера Рыгораўна аказалася ў бальніцы, паштальён не змог уручыць ёй гэту грашовую дапамогу. Таму мы вырашылі не чакаць яе выздараўлення і самыя наведаліся да ветэрана.

Жанчына расчулілася і падзякавала за такую ўвагу. А заадно запэўніла, што дзякуючы прафесіяналізму і добрым адносінам медыцынскіх работнікаў аддзялення яна адчувае сябе нашмат лепш.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!