Як выхаваць удзячнае і спагадлівае дзіця? 7 простых спосабаў

 

Падзяка — пазітыўнае пачуццё, адчуваючы якое, мы перастаем канцэнтравацца на сабе, звяртаем увагу на іншых людзей і лягчэй наладжваем адносіны. Падзяка — адна з галоўных якасцяў, якімі валодае шчаслівы і напоўнены пазітывам чалавек. Бацькі ж заўсёды жадаюць, каб дзеці былi ўдзячнымi i спагадлiвымi. Пры гэтым неабходна ведаць, што ў малодшым узросце дзіця часцей за ўсё хоча быць падобным на тату ці маму. Таму будзе справядлiва, калi бацькi адпавядаюць тым патрабаванням, якія яны прад’яўляюць свайму дзіцяці. Варта разумець, што калi дзіцяцi не хапала ў раннім дзяцінстве цеплыні, пяшчоты і клопату, яно будзе няздольным суперажываць, быць удзячным і праяўляць спачуванне. Яму значна цяжэй будзе усталёўваць сяброўскія і асабістыя сувязi. Бо не бывае ідэальных дзяцей, як не бывае ідэальных бацькоў. Таму эмацыйны стан дзіцяці — гэта заўсёды адлюстраванне атмасферы ў сям’і. Як жа выхаваць удзячнае i спагадлівае дзіця, вы даведаецеся ў гэтым артыкуле.

 

 

 

Факт: Галоўнае, што трэба дзіцяці — гэта вера блізкіх у яго здольнасці.

 

Паважайце пачуцці свайго дзіцяці. Памятайце, што ў дзяцей ёсць свае пачуцці, перавагі, інтарэсы, любiмыя колеры. Выхаванне будуецца найперш на павазе да асобы. Таму што маленькае дзіця — яно ўжо асоба са сваім характарам, ведамі, меркаваннем. Псіхолагі сцвярджаюць, што непавага ў сям’і да дзяцей — гэта падмурак для развіцця адхіленасці ад бацькоў, замкнёнасці і развіццё нізкай самаацэнкі, агрэсіі. Выяўляйце такт і цярпенне ў стасунках з дзецьмі. Вы толькі ўявіце, што адчувае дзіця, калі вы павышаеце на яго голас. Яму здаецца, што вы яго здраджваеце ў гэты момант. Вучыце дзіця суперажываць, каб яно ўмела ўлічваць меркаванне і жаданні навакольных. Падтрымлівайце ў неабходных сітуацыях. Дзіця заўсёды павінна адчуваць апору і разумець, што бацькі на яго баку. 

 

Факт: Зайздрасць, прагнасць, крыўды, злосць — галоўныя перашкоды на шляху да праяўлення шчырай падзякі. Пазбягайце гэтага ў зносінах з дзецьмі!

 

Ваш асабісты прыклад. Успомніце, наколькі ўдзячныя вы самі. Як часта вы дзякуеце, нават за самыя нязначныя дробязі і паслугі? Бо падзяка не толькі паднімае настрой, але і зараджае энергіяй на новыя ўчынкі. Падумайце аб усіх абавязках, якія вы выконваеце ўжо аўтаматычна. Калі вы ў апошні раз казалі адно аднаму дзякуй за прасаваныя кашулі ці смачную вячэру? Дзяжурнае «дзякуй» ужо не прымаецца. Паспрабуйце ўлічваць нават штодзённыя справы. Бо мы ўсё жадаем бачыць, што нашыя намаганнi шануюць. Не трэба дзякаваць кожны раз і за ўсё. Проста не забывайце рабіць гэта часцей і ад душы.

 

Дзякуйце свайму партнёру не за тое, што ён робіць, а за тое, які ён: «Дзякуй табе, ты такі ўважлівы і клапатлівы». «Мне прыемна, калі ты мне дапамагаеш, дзякуючы тваёй дапамозе я менш стамляюся».

 

Тварыце дабро. Знаходзьце магчымасць паказаць дзіцяці, як важна рабіць добрыя справы. Бо кожны дзень дае шмат магчымасцяў: саступіце пажылому чалавеку месца ў аўтобусе, патэлефануйце з падтрымкай у цяжкую хвіліну, пацікаўцеся аб самаадчуванні блізкага. Абавязкова раскажыце дзіцяці, што так рабіць вельмі прыемна. Чым часцей дзіця бачыць, як выдатна быць карысным, тым больш верагоднасць, што яно такім і будзе.

 

Памятайце: Дзіця будзе ставіцца да вас і да навакольных так, як вы ставіцеся да яго.

 

Праводзьце з дзецьмi больш часу. Ваша ўвага і любоў — самае каштоўнае, што вы можаце даць. Праводзіце з імі час, гуляйце, песціце, адказвайце на ўсе пытаннi. Проста абдымайце і кажыце ім, якiя вы шчаслівыя і ўдзячныя за тое, што яны ў вас ёсць! Умейцё выражаць свае пачуцці, не прыхоўваць іх — тое яшчэ мастацтва. Калі дзіця навучыцца гэтаму з ранніх гадоў, не будзе мець канфлікту нi з самім сабой, нi з асяроддзем. Размаўляйце. Бо душэўшыя бяседы ствараюць пэўную атмасферу, у якой нараджаецца блізкасць паміж людзьмі. Часам гэтага так не хапае, каб даверыцца, абаперціся ў важнай справе. 

 

 

Давярайце. Многія бацькі кантралююць кожны рух свайго дзіцяці. І прычыны гэтага зразумелыя. Так мы адчуваем сябе спакайней. Але вельмі важна навучыцца давяраць. Вы не можаце самастойна навучыць дзіця абсалютна ўсяму, дазвольце іншым падзяліцца з ім сваім каштоўным досведам. Давайце больш самастойнасці. Калі хочаце, каб дзіця давярала вам, для пачатку самі навучыцеся давяраць яму.

 

Замацоўвайце добрыя моманты. Успамінаючы прыемныя падзеі дня, прагаворвайце: «Ты памятаеш, як табе было добра...», «Як ты быў рады, калі...», «Як ты быў задаволены, калі...». Рабіце кампліменты. «Ты мой памочнік!» Калі дзецям казаць гэта, яны будуць адчуваць, што іх шануюць, і сапраўды будуць дапамагаць. Нават калі дзіця робіць нешта руціннае, якое ўваходзіць у яго абавязкі: прыбірае свае цацкі ці ставіць сваю талерку пасля ежы ў мыйку, скажыце: «Вось, які ты клапатлівы!». Падкрэслiвайце моманты, за якія можна быць удзячным, якія робяць шчаслівымі. Калі дзіця ведае, што ў жыцці так шмат цікавага, яно разумее, як гэта каштоўна. 

 

Даследаванні даказваюць: калі бацькі асуджаюць дрэнныя ўчынкі і тлумачаць, чаму так рабіць не варта, дзеці капіруюць іх пункт гледжання. І наадварот.

 

Кажыце часцей: «Быць удзячным добра, і мне гэта прыемна адчуваць!» Так вы ўсталёўваеце стандарт паводзін і выразна дэманструеце дзіцяці сваю пазіцыю.

 

Дакрананні і абдымкі. Пацалункі і абдымкі неабходны таксама, як паветра, вада і ежа. Каб дзіця расло псіхічна здаровым і адчувала сябе шчаслівым, трэба не менш за 12 абдымкаў на дзень. Дзіця, якое шмат абдымаюць, лепш расце і набірае вагу. Уся справа ў гармоне росту, вылучэнне якога можа парушацца з-за недахопу эмацыйнай блізкасці з бацькамі і значнымі людзьмі. Акрамя таго, абдымкі ўмацоўваюць імунітэт, а значыць, дзiця будзе хварэць значна радзей. Ваша пяшчота будзе вельмі карыснай, і гэта толькі ўмацуе адносіны.

 

Навукоўцы: у мозгу дзіцяці, якога рэгулярна абдымаюць, фармуецца больш нейронавых сувязяў, чым у дзіцяці, якому не хапае ласкі.

 

Чаму важна прывіваць падзяку?

  • Бо гэта адзіны спосаб шанаваць жыццё і ўсё, што ў ім прысутнічае. Акрамя таго, выказваючы падзяку, мы наладжваем больш блізкія і даверлівыя адносіны, якія пасля становяцца больш значнымі для нас. 
  • Цёплыя словы падзякі ўплываюць на структуру нейронавых сувязяў у мозгу, менавiта з-за гэтага мозг чалавека аўтаматычна настройваецца на станоўчыя падзеі.
  • Шчаслівыя і ўдзячныя людзі хварэюць значна радзей, чым узлаваныя на мір і замкнёныя ў сабе. Падзяка вылечвае душэўныя траўмы.
  • Удзячнасць паляпшае жыццё ў розных аспектах. Удзячны чалавек пражывае шчаслівае жыццё, напоўненае радасцю і прыемнымi ўспамінамi.
  • Няўдзячныя людзі, як правіла, не задаволены сваім жыццём, схільныя больш за іншых хвалявацца з-за ўзніклых непрыемнасцяў. Такія людзі вельмі рэдка задаволены сабой, ім здаецца, што жыццё ў адносінах да іх несправядлівае. Яны не здольныя пражываць жыццё паўнавартасна, цяжка пераносяць няўдачы і занадта самакрытычныя да сябе і навакольных.

Толькі пастаянны дыялог з бацькамі садзейнічае ўстанаўленню глыбокіх эмацыянальных сувязей. Менавіта таму прысвячайце больш часу на сумесныя зносіны, дапамагайце парадамі, падтрымлiвайце, калi гэта неабходна. Дзіця вырасце ўдзячным, спакойным, упэўненым, спагадлiвым, калі ўвесь час будзе бачыць праяву кахання, цярпення i веру ў яго з боку блiзкiх людзей. 

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА, zviazda.by

Фота: рexels.com

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!