У Жалудку праходзіць фестываль кветак

Яркае, прыгожае, душэўнае свята па традыцыі сабрала не толькі жыхароў пасёлка і раёна, але і гасцей з розных куточкаў нашай краіны.

 

 

 

Удзел у гэтай кветкавай феерыі прымаюць аматары-кветкаводы, народныя ўмельцы са сваімі вырабамі, а таксама працоўныя калектывы Шчучыншчыны. Кветкавыя кампазіцыі, прадстаўленыя на свяце, не проста радуюць сваёй прыгажосцю: гэта сапраўдныя крэатыўныя творчыя шэдэўры таленавітых майстроў Шчучынскай зямлі. А ўжо колькі выдумкі і майстэрства ўкладзена ў стварэнне фларыстычных касцюмаў і кветкавых капялюшыкаў – проста не перадаць! Тут нават вядомым куцюр'е ёсць чаму павучыцца!

 

Парад кветак, урачыстае адкрыццё фестывалю, выступленне гасцей, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў – усё гэта было на свяце. Як і цудоўны канцэрт бардаўскай песні і выступленне творчых калектываў Шчучынскага раёна.

 

А яшчэ працуюць гандлёвыя рады, дзеці з задавальненнем адпачываюць на батутах, наведвальнікаў запрашаюць крэатыўныя кафэ на адкрытым паветры…

 

Свята працягваецца!

 

 

Ганна РУДСКАЯ.

Фота Сяргея КАСПЕРЧУКА.

 

 

 

Фота Ганны РУДСКАЙ.

 

Падрабязны рэпартаж з фестывалю кветак чытайце ў бліжэйшым нумары "Дзянніцы".

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!