У шчучынскіх артыстаў – адразу 3 перамогі на ІІ Міжнародным конкурсе выканаўчых мастацтваў
Адразу з трыма перамогамі вярнуліся шчучынскія артысты з ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўчых мастацтваў “Вясенні зарапад”, які праходзіў у Івацэвічах.
Арганізатарам конкурсу выступаў расійскі творчы фонд “Ніка” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта па культуры Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі, Цюменскай абласной думы і дэпартамента па грамадскіх сувязях, камунікацыях і маладзёжнай палітыцы.
Выдатна выступілі юныя артысткі – выхаванкі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі – Сафія Хільмановіч і Паліна Цыбульская. Дзяўчынкі не першы год займаюцца ў студыі эстраднага вакалу “Элегія”, якою кіруе педагог дадатковай адукацыі Ірына Анатольеўна Краўчук. Дзяўчынкі выканалі па дзве песні і проста пакарылі гледачоў.
Не адсталі ад юных артыстаў і дарослыя – квартэт “Новы раманс” таксама стаў лаўрэатам першай ступені. Ім на сцэне не было роўных!
Ганна РУДСКАЯ.