У Шчучыне ў святочнай атмасферы адзначылі Дзень будаўніка
Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня будаўніка адбылося сёння ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Будаўнікі, ветэраны галіны і ганаровыя госці сабраліся ў актавай зале, каб павіншаваць прадстаўнікоў прафесіі і атрымаць заслужаныя ўзнагароды.
Словы падзякі будаўнікам за сумленную працу на карысць Шчучыншчыны і ўсёй нашай краіны выказаў старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі.
За шматгадовую сумленную працу і прафесіяналізм ганаровыя граматы Шчучынскага райвыканкама атрымалі Віктар Рымко, Аляксандр Сядляр. Падзячныя лісты райвыканкама ўручаны Юрыю Матусевічу і Юрыю Рышкевічу.
Да слоў Аляксея Садоўскага далучылася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна
Таксама з прафесійным святам сваіх калег і падначаленых павіншаваў дырэктар Шчучынскай МПМК-167 Юрый Краеўскі.
Заслужаныя ўзнагароды будаўнікі атрымалі ад старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Генрыха Юрэвіча.
Душэўную атмасферу і добры настрой прысутным падарылі выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія падрыхтавалі канцэртную праграму.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.