У Шчучыне стартаваў Тыдзень мабільнасці
Ён пачаўся з велапрабегу "Немэнскі веламарафон", прысвечанага Дню нараджэння нашага знакамітага земляка Чэслава Немэна.
Веласпартсмены сабраліся каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі, адкуль усе разам накіраваліся на свята ў Старыя Васілішкі.
У велазабегу прымалі ўдзел каля трыццаці велааматараў, сярод якіх – прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, Шчучынскай ЦРБ, Шчучынскага РУП ЖКГ і іншых прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама педагогі і школьнікі трох гарадскіх школ і гімназіі.
Падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Шчучыне пройдуць самыя розныя мерапрыемствы: фотавыстава, піяр-акцыя "Юныя інспектары дарожнага руху", акцыя "На работу на веласіпедзе", сямейны велаквэст "Горад загадак" і іншыя. Далучайцеся!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.