У нядзелю ў касцёле Святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне каля 100 дзетак прынялі першую ў сваім жыцці святую Камунію

 

Першая святая споведзь і Першая святая Камунія — важныя падзеі ў духоўным жыцці дзіцяці. Падрыхтоўка да гэтага сакрамэнту ў нашай парафіі адбываецца два гады. Дзеці наведваюць заняткі рэлігіі раз на тыдзень кожную нядзелю, а таксама ўдзельнічаюць у святой Імшы ў нядзелю.

 

Што такое споведзь, як правільна падрыхтавацца да яе, для чаго гэта неабходна, што будзе пасля – усё гэта і шмат іншага расказваў дзецям на уроках рэлігіі айцец Ян. Мінавіта ён зрабіў так, каб усе яго вучні свядома і з разуменнем прынялі гэты сакрамэнт.

 

 

Прыемна, што кожны год дзяцей, якія падрыхтаваліся да прыняцця святой Камуніі, вельмі шмат. Гэты год не стаў выключэннем. Каб усім было камфортна, вучняў падзялілі на дзве группы. Першая святая Імша адбылася ў 11.30, а другая ў 14.00. Нягледзячы на гэта, людзей у касцёле ўсё роўна было шмат. Бацькі, хросныя, бабулі і дзядулі, браты і сёстры – усе хацелі раздзяліць шчаслівы момант со сваімі дзецьмі.

 

 

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас прыхаджан ад ксяндза пробашча Андрэя. Ён выказаў шчырыя словы падзякі ўсім  прысутным і пажадаў школьнікам жыць з вераю ў сэрцы. З яго рук маленькія католікі атрымалі першую святую Камунію. Само слова «Камунія» азначае еднасць, супольнасць, быць ў адзінстве з Хрыстом, з Богам, з іншымі братамі і сёстрамі. Мы спадзяваемся, што так яно і будзе.

 

 

 

Гэта важнае і вельмі прыгожае свята назаўсёды застанецца ў памяці і сэрцы ўсіх, хто прысутнічаў.

 

 

Таццяна ГЕРАСІМЧЫК.
Фота Дзіяны КЕЙКА. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!