У новы год – з новым жыллём
У Каменцы актыўна вядзецца будаўніцтва чатырох аднакватэрных домікаў для работнікаў СВУ “Пратасаўшчына”. Два з іх будуць здадзены ў эксплуатацыю ўжо ў лютым бягучага года. Сродкі на ўзвядзенне новага жылля выдзеліла ПРУП “Гроднааблгаз”, якое шэфствуе над мясцовай гаспадаркай.
Кошт аднаго такога катэджа складае прыкладна 150 тысяч рублёў – сума немалая, але гэта інвестыцыі ў будучыню! Такім чынам кіраўніцтва СВУ “Пратасаўшчына” зможа затрымаць спецыялістаў на сяле, а значыць, забяспечыць сельгаспрадпрыемства кваліфікаванымі кадрамі.
Дарэчы, толькі за апошнія два гады ў Каменцы былі пабудаваны чатыры аналагічныя катэджы і рэканструяваны былы клуб у вёсцы Залесна, які пераўтварыўся ў трохкватэрны дом. Як бачым, праца ў гэтым напрамку працягваецца далей.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.