Турнір ганаровага ўзросту. Валейбольныя спаборніцтвы сярод мужчынскіх ветэранскіх каманд 50+ прайшлі ў Шчучыне
На мінулых выхадных у Шчучыне адбыўся адкрыты раённы турнір па валейболе сярод мужчынскіх ветэранскіх каманд 50+. У госці да шчучынцаў завіталі каманды са Слоніма, Гродна і Ашмянаў. Спаборніцтвы сабралі гульцоў-ветэранаў, якія мелі салідны досвед выступаў у многіх рэспубліканскіх і міжнародных турнірах.
Спаборніцтвы прайшлі па кругавой сістэме, усе каманды мелі магчымасць згуляць паміж сабой. Нягледзячы на сяброўскі характар турніру, інтрыга ў барацьбе за трафей трымалася да апошняй гульні і вырашылася ў шостым матчы. Па выніках гэтай сустрэчы слонімская дружына ў дадатковай партыі перамагла гродзенцаў і стала пераможцай спаборніцтваў. Другое месца заняла каманда ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, у прадстаўнікоў абласнога цэнтра – бронза турніру. На чацвёртым месцы размясціліся шчучынцы.
Па выніках турніру каманды атрымалі ўзнагароды, а найлепшыя гульцы спаборніцтваў былі адзначаны памятнымі прызамі.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота Шчучынскага раённага ФСК.