Сёння ў гасцях у шчучынцаў удзельнікі рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Сімвал адзінства”. Падзею адзначаем разам!

 

Спачатку з плошчы Свабоды ў Шчучыне калона амаль з трох дзясяткаў мясцовых аўтамашын, упрыгожаных дзяржаўнай сімволікай і сцягамі горада і грамадскіх аб'яднанняў, выехала насустрач гасцям на мяжу з Мастоўскім раёнам, каб прыняць патрыятычную эстафету. Сустрэча атрымалася вельмі хвалюючай. Душэўнай песняй прывіталі нашы “Медуніцы” – народны ансамбль беларускай песні, хлеб-соль уручылі гасцям, якія тут жа раздзялілі пачастунак на ўсіх.

 

Варта адзначыць, што рэспубліканская  акцыя  “Сімвал адзінства”, ініцыятарам якой стала самае маладое ў краіне грамадскае фарміраванне – РГА “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, стартавала са старажытнага Полацка яшчэ 12 верасня і прымеркавана да Дня народнага адзінства і Года гістарычнай памяці. Аб’ехаўшы ўсе райцэнтры Віцебшчыны, 22 верасня патрыятычны аўтацягнік прыбыў у Гродзенскую вобласць. Сёння, 25 верасня, “Патрыётаў Беларусі” ўрачыста і гасцінна прымае наш Шчучын.

 

 

У рамках акцыі “Сімвал адзінства” адбыўся мітынг ля помніка загінуўшым воінам, дзе з прамовайвыступіластаршыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. Яна выказала словы падзякі арганізатарам акцыі за магчымасць разам з усёй краінай прыняць удзел у мерапрыемстве, што згуртоўвае людзей усіх узростаў і прафесій, якія раздзяляюць нязменныя каштоўнасці  -- мір, незалежнасць, любоў да Радзімы. Ганна Станіславаўна звярнулася да моладзі: “Вы павінны захаваць гістарычную памяць для наступных пакаленняў, дзеля нашай будучыні!”

 

Актывісты РГА “Патрыёты Беларусі” Ганна Харута і Мікалай Зарубіцкі ўручылі дзевяць памятных шыльдачак зQR-кодамі, што ўтрымліваюць жывыя аповеды пра памятныя мясціны нашага раёна. Адна з іх была ўстаноўлена тут жа -- у гарадскім скверы ля скульптуры воіна-вызваліцеля. Карыстальнікі сучасных гаджэтаў – дарослыя і дзеці – паспяшаліся даведацца, як гэта “працуе”. Ужо сёння можна “счытаць” ля помніка дакладную інфармацыю пра гэты мемарыял і тыя гераічныя падзеі, што адбываліся пры вызваленні роднага горада. Так, маладое пакаленне павінна ведаць, якой цаной нашаму народу дасталася перамога над фашызмам, колькі людзей аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

 

-- Наша задача аб’яднаць усіх людзей добрай волі, каб да акцыі далучылася як мага больш народу, бо падобныя мерапрыемствы красамоўна гавораць, як шмат у нашай краіне сапраўдных патрыётаў, што шчыра хочуць, каб Беларусь была суверэннай, свабоднай, квітнеючай, -- гаворыць Ганна Харута. – У нашай рэспубліцы больш за 40 тысяч памятных мясцін. Кожнае з іх – значнае. Каб алічбаваць даведкі пра кожны помнік і абеліск, патрабуецца сур’ёзная работа талакою. Хацелася б, каб шчучынцы актыўна далучыліся да нашай ініцыятывы і сталі прыкладам у гэтым высакародным пачыне.

 

І яшчэ адзін важны штрых на палатне народнага адзінства. У кожным райцэнтры падчас акцыі мясцовыя жыхары ўручаюць “Патрыётам Беларусі” па сімвалічнай шасцярэньцы, якой у хуткім будучым належыць зрабіць сваю справу пры зборцы адзінага механізма. Потым гэтыя маленькія дэталі, прывезеныя мінчанамі з усіх 118 раённых цэнтраў Беларусі ў сталіцу, будуць сабраны  ў адзіны механізм – гадзіннік. Ён і будзе паказваць наш час, нашу еднасць, наша жаданне жыць у міры.

 

 

Пасля мітынгу сталічныя госці правялі віктарыну на веданне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Знатакоў чакалі памятныя прызы.

 

Прыемна, што ў рамках акцыі “Сімвал адзінства” ў Шчучын прыехалі знакамітыя беларускія артысты і вядучыя. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў 18 гадзін пачаўся святочны канцэрт. На шчучынскай сцэнесёння выступаюцьтакія зоркі беларускай эстрады, як Ірына Дарафеева, АлёнаЛанская і многія іншыя.

 

 

Пасля святочнага канцэрта адбудзецца салют. 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!