Сувязь пакаленняў – сімвал нашага адзінства!

 

Што аб'ядноўвае гэтых людзей? Яны жывуць у нашым горадзе і вельмі хочуць бачыць яго прыгожым і квітнеючым! Часцінка душы Ганаровага грамадзяніна Шчучына Валяр'яна Жоля ўкладзена ў кожны аб'ект, які будаваўся пад яго кіраўніцтвам на працягу трыццаці год. Непасрэдны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі прымае афіцэр запасу падпалкоўнік Віктар Анашкін, які 28 год свайго жыцця аддаў службе ва Узброеных Сілах. Актыўную жыццёвую пазіцыю займае першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Віталія Селівончык – вось дзе сапраўдны лідар моладзі! Гімназіст-васьмікласнік Дзяніс Ткачук сваёй выдатнай вучобай праслаўляе малую радзіму. А маленькай гараджанцы Варвары Навіцкай вельмі падабаецца гуляць па вуліцах горада са сваімі бацькамі.

 

Мы – разам! І тым мы моцныя.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!