Сінагога, Сынкавіцкая царква, пажарная каланча - спадчына Гродзеншчыны на фотаздымках і старадаўніх паштоўках

 

У Год гістарычнай памяці ў Беларусі стартаваў сумесны гісторыка-культурны праект “Бацькаўшчына” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Пачатак праекту надало выданне аднайменнага календара, у якім прадстаўлены старадаўнія паштоўкі і фотаздымкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з асабістай калекцыі аўтара.

“Гродзенская праўда” падтрымала праект і, пачынаючы з 14-га нумара газеты, адкрывае цыкл фотапублікацый, прысвечаных гістарычнай спадчыне гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак Гродзеншчыны. 
Дарэчы, калекцыя Уладзіміра Ліхадзедава налічвае каля 50 тысяч экзэмпляраў. Многія ўнікальныя паштоўкі і фотаздымкі ўвайшлі ў кнігі-фотаальбомы аўтара, сярод якіх ёсць выданні, прысвечаныя гісторыі Гродна, Навагрудка, Ліды, Свіслачы, Слоніма, Смаргоні, Ашмян. У гэтым годзе плануецца, што пры падтрымцы Гродзенскага 
аблвыканкама ўбачаць свет яшчэ тры фотаальбомы пра Ваўкавыскі, Іўеўскі і Карэліцкі раёны.

Праект, безумоўна, унікальны і ставіць вельмі важную і актуальную задачу – вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны беларускага народа. Акрамя таго, ён будзе складаць аснову XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі, якая пройдзе 23-27 сакавіка.

Пажарная каланча

каланча.PNG

Пажарная каланча – помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. У 1885 годзе страшны пажар знішчыў палову дамоў Гродна. Каб пазбегнуць у будучыні падобнай сітуацыі, у 1902 годзе на ахвяраванні мясцовых жыхароў у горадзе была пабудавана пажарная каланча. У наш час помнік прайшоў праз сур'ёзную рэканструкцыю, пасля якой частка памяшканняў стала музеем пажарнай і аварыйна-выратавальнай службаў. 

Тут нямала цікавых экспанатаў, якія расказваюць пра самыя вялікія пажары, што адбываліся ў Гродна, а таксама пра барацьбу з імі. Наверх каланчы вядуць 120 ступеняў. Пасля рэканструкцыі на назіральнай пляцоўцы была ўстаноўлена скульптура дазорнага пажарніка, а на даху – флюгер з эмблемай пажарнай службы. 

каланча чпег.PNG

Царква ў весцы Мураванка

Мурованка.jpg

Царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна, вядомая як Маламажэйкаўская царква, з'яўляецца помнікам гатычна-рэнесанснай архітэктуры. 

Доўгі час афіцыйнай датай будаўніцтва царквы лічыўся 1407 год. Аднак больш дэталёвае вывучэнне помніка дало падставы меркаваць, што царква была пабудавана паміж 1516 і 1542 гадамі на сродкі мясцовага памешчыка Шымкі. Мураванская царква была ўзведзена як абарончае збудаванне і ў свой час магла быць не толькі месцам для малітваў і богаслужэнняў, але і крэпасцю для абароны.

У 1906 годзе, гэта значыць больш за сотню гадоў таму, быў зроблены апошні капітальны рамонт царквы. Адной з нераскрытых таямніц Мураванкі застаюцца падземныя хады. Пра іх расказваюць не толькі мясцовыя легенды, але і гістарычныя факты. У адной са сцен быў знойдзены праход з сярэдняй часткі храма ў алтарную. 

мурованка чпег.PNG

Сынкавіцкая царква

Сынковичи.JPG

Сынкавіцкая Міхайлаўская царква-крэпасць у вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна – адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі.

Дакладны час будаўніцтва царквы невядомы, але агульныя гатычныя канструкцыі дазволілі даследчыкам лічыць, што храм пабудаваны ў канцы XV – пачатку XVI стагоддзя. Аднак падчас рэстаўрацыі былі выяўлены сведчанні больш ранняй гісторыі храма. Па адной з легенд Сынкавіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за тое, што мясцовыя жыхары дапамаглі схавацца яму ад пагоні Ягайлы. Мяркуецца таксама, что храм пабудаваў вялікі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі.

У 1891 годзе побач з храмам пабудавалі двух'ярусную чатырохгранную званіцу. Царква таксама славіцца незвычайным гучаннем званоў, якім няма роўных у Беларусі, і акустыкай. Адной з галоўных каштоўнасцей царквы з'яўляецца ікона Божай Маці "Усецарыца", напісаная яшчэ ў XVII стагоддзі. 

сынковичи спег.PNG

Вялікая харальная сінагога

Синагога новая 1.jpeg

Гісторыя Вялікай харальнай сінагогі ў Гродне пачынаецца з XVI стагоддзя. Яна была пабудавана ў 1575-1580 гады па праекце італьянскага архітэктара Санці Гучы. У выніку пажару ў 1617 годзе сінагога была знішчана, але польскі кароль Жыгімонт III дазволіў яўрэям пабудаваць новую сінагогу на месцы старой. Другая сінагога паўтарыла трагічны лёс папярэдняй. Цяперашні будынак Вялікай харальнай сінагогі быў пабудаваны ў 1902-1905 гадах. Падчас вайны сінагога апынулася на тэрыторыі яўрэйскага гета, яе разрабавалі, а фасад будынка быў пашкоджаны кулямі і снарадамі. У 1991 годзе сінагогу вярнулі яўрэйскай рэлігійнай абшчыне. Было праве-дзена ўзнаўленне фасада, унутранага ўбранства.

Синагога старая.jpg

 

ГП

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!