Стары мост у Гродне, стадыён "Нёман" і музей гісторыі рэлігіі - Гродзеншчына ўчора і сёння ў праекце "Бацькаўшчына"

 

У Год гістарычнай памяці стартаваў праект “Бацькаўшчына”.

 

Гродзеншчына – непаўторны куток беларускай зямлі з багатай гісторыяй. Кожны горад, кожная вёсачка тут дыхаюць таемнай спадчынай мінулага, якую нашы сучаснікі могуць вывучаць і даследаваць не толькі па папяровых гістарычных звестках, але і па фотаздымках.

У Год гістарычнай памяці ў Беларусі стартаваў сумесны гісторыка-культурны праект “Бацькаўшчына” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Пачатак праекту надало выданне аднайменнага календара, у якім прадстаўлены старадаўнія паштоўкі і фотаздымкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з асабістай калекцыі аўтара.

“Гродзенская праўда” падтрымала праект і, пачынаючы з 14-га нумара газеты, адкрыла цыкл фотапублікацый, прысвечаных гістарычнай спадчыне гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак Гродзеншчыны. 

Дарэчы, калекцыя Уладзіміра Ліхадзедава налічвае каля 50 тысяч экзэмпляраў. Многія ўнікальныя паштоўкі і фотаздымкі ўвайшлі ў кнігі-фотаальбомы аўтара, сярод якіх ёсць выданні, прысвечаныя гісторыі Гродна, Навагрудка, Ліды, Свіслачы, Слоніма, Смаргоні, Ашмян. У гэтым годзе плануецца, што пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама ўбачаць свет яшчэ тры фотаальбомы пра Ваўкавыскі, Іўеўскі і Карэліцкі раёны.

Праект, безумоўна, унікальны і ставіць вельмі важную і актуальную задачу – вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны беларускага народа. Ён складаў аснову XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі, якая праходзіла 23-27 сакавіка.

 

Стары мост у Гродне

 

старый мост1.jpgСтарый мост.jpg

Першы вялікі драўляны мост у Гродне праз раку Нёман быў пабудаваны яшчэ ў першай палове XVI стагоддзя. Падчас адной з сярэднявечных войнаў ён быў разбураны. Мост з'явіўся ў горадзе зноў толькі ў 1908 годзе, але яго знішчылі падчас Першай сусветнай вайны. У 1935 годзе мост аднавілі, але ў 1944-м зноў узарвалі. На гэты раз немцы, якія хацелі затрымаць вызваленне горада. Пасля вайны мост пабудавалі зноў, і да адкрыцця ў 1971 годзе Новага маста ён быў адзіным у абласным цэнтры. У 2008 годзе на Старым мосце пачалі рэканструкцыю, і сёння ён па праву лічыцца адной з найбольш значных частак дарожнай інфраструктуры горада. 

Стадыён «Нёман»

ЦСК Неман.JPGстадион Неман.jpg

Стадыён быў пабудаваны ў 1962 годзе і да рэканструкцыі стадыёна «Дынама» ў Мінску з'яўляўся самым вялікім у БССР.  Рэканструкцыя стадыёна праходзіла з 2003 па 2008 год. Пасля завяршэння аб'ект атрымаў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу з трыбунамі для гледачоў звыш на 8400 месцаў, з полем для гульні ў хакей на траве, капітальна адноўленымі спартыўнымі заламі, футбольным полем.

Музей гісторыі рэлігіі

музей религии.jpgмузей истории религии.jpg

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі – адзіны музей у краіне, які вывучае і адлюстроўвае гісторыю рэлігіі і культуры Беларусі. Свой пачатак ён бярэ ў Полацку. У адпаведнасці з рашэннем Бюро ЦК КПБ у 1973 годзе было прынята рашэнне аб арганізацыі і стварэнні Рэспубліканскага музея атэізму ў Полацку. Праз некалькі гадоў яго перайменавалі ў Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі і перанеслі ў Гродна. Для размяшчэння экспазіцый і фондавых калекцый выдзелілі будынкі  жаночага манастыра. У жніўні 2005 года музей атрымаў двухпавярховы палац на вуліцы Замкавай, які з'яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя. У будынку пачалася рэстаўрацыя, якая завяршылася ў 2009 годзе.

Гродзенскі дом дзіцяці

дом ребенка.jpgДом ребенка в гродно.jpg

20 гадоў пасля заснавання Гродзенскі дом дзіцяці знаходзіўся на вуліцы Студэнцкай. З 1964 года і па сённяшні дзень ён размешчаны на вуліцы Цёткі. У 2011 годзе завяршылася рэканструкцыя будынка. Цяпер гэта сучасная ўстанова аховы здароўя для выхавання, рэабілітацыі і аказання медыцынскай дапамогі дзецям, якія засталіся без бацькоў, а таксама маюць асаблівасці развіцця і цяжкія захворванні. Ва ўстанове ёсць некалькі палат паліятыўнай дапамогі, басейн, зала ЛФК, два масажныя кабінеты і іншае неабходнае.

 

ГП

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!